Дыялогавая пляцоўка "Афганістан - жывая памяць"

15.02.2024

15 лютага - дзень вываду савецкіх войск з Афганістана, дзень памяці пра ўсіх, каго не абмінула гераічная і трагічная Афганская вайна. Шмат бяды, гора і пакут прынеслі нашаму народу дзевяць гадоў цяжкіх змаганняў у чужым краі. Але і там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечаскія якасці: мужнасць, стойкасць і чалавечнасць. На дыялогавай пляцоўцы "Афганістан - жывая памяць", якая праходзіла ў сценах гісторыка-этнаграфічнага музея школы, і на якую была запрошана загадчык Заастравецкай бібліятэкі і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюк Уладзімір Іосіфавіч, дзеці пазнаёміліся з гісторыяй лакальных канфліктаў і ўспомнілі тых людзей, якіх мы называем сапраўднымі мужчынамі, з якіх сучасныя хлопчыкі могуць браць прыклад. Успомнілі Уладзіміра Белаша, жыхара вёскі Заастравечча, які ў свае дзевятнаццаць гадоў чэсна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак і быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". Мы памятаем, мы ганарымся.