Злёт баявых хлапчукоў

24.02.2024
24.02.2024  адбыўся першы раённы Злёт баявых хлапчукоў, у якім прынялі ўдзел вучні 3-4 класаў устаноў адукацыі раёна. Рабятам трэба было прайсці шмат складаных выпрабаванняў - "Агляд строю і песні", "Газы", "Баявы лісток", "На прывале", "Спартсмены", "Ваенная гісторыя", "Воінскія званні", "Перацягванне каната", "Меткія стралкі". Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымала каманда "Бравыя салдаты" ДУА "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна". Усе каманды ўзнагароджаны дыпломамі, сертыфікатамі, а таксама салодкімі прызамі.