Сустрэча з пратаіерэем Я.Вячоркам

17.04.2024
Напярэдадні святкавання Светлага Вялікадня для навучэнцаў 1-2 класаў прайшла сустрэча з пратаіерэем Я.Вячоркам. Навучэнцы пачатковых класаў даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пра атрыбуты Вялікадня: Тварожны Вялікдзень, Велікодны куліч, Велікодныя яйкі. Знайшлі адказ на пытанне: «Чаму яйка на Вялікдзень фарбуюць часцей у чырвоны колер?», аб тым, што Свята Светлага Вялікадня доўжыцца 40 дзён, а першы тыдзень пасля Вялікадня называецца Светлая Велікодная Сядміца і заканчваецца Антыпасхай у нядзелю, на восьмы дзень.