Рэпартаж-агляд "След чорнага ветру"

25.04.2024
У сучаснай гісторыі шмат "чорных" дат. Адна з іх - 26 красавіка 1986 года. У гэты дзень горад Чарнобыль стаў вядомы ўсяму свету: "мірны атам" вырваўся з-пад кантролю чалавека і з памочніка ў адно імгненне пераўтварыўся ў ворага. З мэтай пашырэння ведаў падлеткаў пра падзеі Чарнобыльскай АЭС, паглыблення ведаў пра прычыны аварыі і мерах яе ліквідацыі загадчык Заастравецкай бібліятэкі сустрэлася са школьнікамі на рэпартажы-аглядзе "След чорнага ветру".