Экскурсія ў адукацыйны Цэнтр бяспекі МНС г. Клецка

16.10.2024

16 кастрычніка навучэнцы 3 класа ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна» здзейснілі інтэрактыўную экскурсію ў адукацыйны Цэнтр бяспекі МНС г. Клецка. Дзеці весела, актыўна і пазнавальна правялі час, даведаліся шмат новага, паўтарылі ўжо даўно вядомыя правілы бяспечных паводзін у лесе, у доме, на вуліцы. Набылі практычныя навыкі выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, выкліку экстраных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання.