Дзелавая гульня “Вялікія правы маленькага чалавека”

01.11.2024

01.11.2024 ва ўстанове адукацыі “Заастравецкая сярэдняя школа” з вучнямі 1-2 класаў была праведзена дзелавая гульня “Вялікія правы маленькага чалавека”. У ходзе мерапрыемства дзеці атрымалі веды аб Канвенцыі  як  аб дакуменце, які абараняе іх правы, пазнаёміліся  з асноўным законам – Канстытуцыяй  Рэспублікі Беларусь. Вучні

змаглі разабрацца з паняццем “права” і “абавязкі” на прыкладах казачных герояў. Усе заданні насілі творчы, пазнавальны  характар і ўключалі пытанні па абароне правоў дзіцяці. Навучэнцы вучыліся прымяняць  атрыманыя прававыя  веды  на сітуацыях, дзе былі абазначаны супрацьпраўныя дзеянні. Выхаваўчае мерапрыемства  садзейнічала  выхаванню павагі  да правоў другіх людзей.