Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
Рабяты аздараўленчага лагера працы і адпачынку «Юнацтва» наведалі ААТ «Клецкі мехзавод». Для навучэнцаў правялі экскурсію па заводзе і расказалі, як праходзіць увесь тэхнічны працэс ад нарэзкі правадоў да зборкі гатовага вырабу. Дзецям прадэманстравалі работу высокатэхналагічнага абсталявання і зборку жгутавай прадукцыі вопытнымі спецыялістамі.
згарнуцьзгарнуць
Для навучэнцаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" была арганізавана экскурсія на пажарна-выратавальны пост №13 у аг.Заастравечча. На экскурсіі дзецям не толькі падрабязна расказалі аб рабоце пажарных, паказалі пажарна-выратавальную тэхніку, а таксама дазволілі надзець экіпіроўку выратавальнікаў. У ходзе экскурсіі навучэнцы разам з інспектарам абмяркоўвалі прычыны ўзнікнення пажараў, самі імкнуліся зрабіць выснову аб тым, як іх пазбегнуць. Паўтарылі тэлефоны экстраных службаў, прагаварылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі памятныя падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.
згарнуцьСлухаючы і чытаючы казку, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Так 08.06.2023 у аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" прайшоў дзень кнігалюба, прысвечаны любімым дзіцячым кнігам, часопісам. Выхавацелі аздараўленчага лагера для дзяцей правялі цікавую і пазнавальную гульню-віктарыну «У гасцях у казкі», падчас якой дзеці пастараліся ўспомніць казкі і казачных герояў, пагулялі ў гульні, малявалі любімага казачнага героя і рыхтавалі пра яго апавяданне. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага, з карысцю правялі час і адпачылі разам з казкай.
згарнуць05.06.2023 у аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" з мэтай папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця, была праведзена гутарка-прэзентацыя "Героі беларускага спорту", падчас якой рабяты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Алімпійскіх гульняў, яе сімвалы, традыцыі, алімпійскую гісторыю Беларусі. Дзеці набылі не толькі карысныя веды аб гісторыі спартыўнага руху, але і ў чарговы раз падкрэслілі важнасць захавання здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку.
згарнуцьДзяцінства - гэта самы бесклапотны і шчаслівы час. І кожны марыць падоўжыць гэты дзіўны свет дабра і цудаў. У сувязі з гэтым 03.06.2023 выхавальнікі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" правялі для дзяцей конкурсна-забаўляльную праграму "Шчаслівае дзяцінства". Дзеці ўдзельнічалі ў розных займальных конкурсах, адказвалі на пытанні на ўважлівасць, актыўна спаборнічалі ў розных спартыўных конкурсах і ў завяршэнне праграмы спявалі песні "Ад усмешкі", "Разам весела крочыць". У гэты дзень было шмат усмешак і добрага настрою, дзеці не толькі весела правялі час, але і атрымалі станоўчы зарад энергіі.
згарнуць02.06.2023 у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" з мэтай выхавання патрыятызму і захавання памяці аб стойкасці, мужнасці і гераізме беларускага народа, прайшоў дзень гісторыі і краязнаўства. Дзеці наведалі школьны гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча, дзе дакрануліся да гістарычнага мінулага нашай Радзімы, даведаліся шмат новага і цікавага пра трагічныя падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвігі сваіх землякоў. У ходзе экскурсіі рабяты разглядалі фотаздымкі, успаміналі тых, хто аддаў свае жыццё ў барацьбе з ворагам, гаварылі аб знакамітых імёнах Айчыны. Затым наведалі брацкую магілу і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У мэтах захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі, фарміравання духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы з вучнямі было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Вялікая Айчынная вайна ў лёсе малой радзімы".
згарнуцьНавучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абласным свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей "Усе фарбы дзяцінства нашым дзецям".
згарнуць