Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
11.11.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для вучняў ІІІ – ІV класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!". Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя, конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы захапляльных спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе.
згарнуць28.10.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў прайшлі спаборніцтвы па піянерболе. Сваё майстэрства і выдатную фізічную падрыхтоўку прадэманстравалі каманды навучэнцаў III–VI класаў. Эмоцыі перапаўнялі ігракоў і балельшчыкаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці, шмат станоўчых эмоцый, выдатны настрой.
згарнуцьПрытрымліваючыся закону здаровага ладу жыцця, навучэнцы школы ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» сабраліся 21.10.2023 на атракцыён спартыўных гульняў «Каб цела і душа былі маладыя», які запрасіў вучняў у захапляльны свет вясёлых спаборніцтваў, дзе ў калейдаскопе гульнявой прасторы навучэнцам былі прапанаваны спартовыя конкурсы.
згарнуць14.10.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў музычны старт-азарт "На старце разам з мамай". На старце было горача ад хваляванняў, спартыўнага азарту і апладысментаў балельшчыкаў. Дзве каманды спаборнічалі ў цікавых і захапляльных эстафетах. Асаблівую цікавасць удзельнікаў выклікалі такія эстафеты, як "Холмы" (бег з пераадоленнем гімнастычных абручоў), "Пінгвіны" (скачкі з паветранымі шарамі), "Хакей з паветраным шарам і тэніснай ракеткай", "Збор ураджаю" (перанос валейбольных мячоў у гімнастычныя абручы) і іншыя. Каманды змагаліся за кожнае ачко, ішлі на роўных, таму і вынік сустрэчы - "нічыя", перамагло сяброўства. Усе сем'і былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.
згарнуць23.09.2023 ва ўстанове адукацыі да дня Сусветнага турызму прайшоў аднадзённы турыстычны злёт «Сцежкай турыста». Арганізатары турыстычнага злёту прадумалі станцыі такім чынам, каб дзеці праявілі сябе ў розных накірунках - у інтэлектуальным, творчым, і вядома ж, спартыўным камбінаваным маршруце праходжанне "Паласы перашкод". Атрымалася выдатнае мерапрыемства, адчуваўся высокі баявы дух каманд і выдатны настрой! Тут няма пераможаных, тут усе, хто прыйшоў да фінішу - пераможцы!
згарнуць09.09.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў V – VIII класаў прайшла лёгкаатлетычная эстафета "У здаровым целе – здаровы дух". Усе ўдзельнікі лёгкаатлетычнай эстафеты праявілі высокае майстэрства і волю да перамогі. Спартыўнае мерапрыемства завяршылася пад бурныя апладысменты балельшчыкаў і ўдзельнікаў. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выходныя!
згарнуць02.09.2023 ва ўстанове адукацыі актыўна і цікава стартавала акцыя "Міншчына спартыўная. Восень". Для навучэнцаў школы прайшоў спартыўна-забаўляльны калейдаскоп "Восеньскі БУМ". Усе атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю хуткасць, праявілі інтэлект, спрыт і зарадзіліся спартыўнай энергіяй на наступны тыдзень.
згарнуць